Добры вечар, паважаная Ніна Пятроўна!
[/color][/size]
Я, як тая чарапаха, няхай са спазненнем, але даю адказ на Вашыя пытанні.
1) значит ли это, что теоретический материал по данной теме будет изучаться только в рамках вашего сетевого проекта?
Так, я планавала, што і тэарэтычныя, і практычны веды студэнты па вызначанай тэме будуць "здабываць" у праекце.
2) кому понадобятся эти навыки в жизни, или какие из этих навыков пригодятся в жизни (не только в профессии)? Или так: зачем (или почему) нужно в жизни знать правила синтаксиса?
Я далей у праекце пазначыла, што кожнаму чалавеку патрэбна разуменне таго, што ўменне правільна вылучаць галоўныя члены сказа, спалучаць іх у межах адной сінтаксічнай адзінкі з’яўляецца не толькі паказчыкам адукаванасці, але і паказчыкам індывідуальнай культуры чалавека.
3) эти компетенции перечислены в учебной программе? а какие из них действительно, по вашему мнению, могут быть сформированы в рамках вашего проекта? то есть, всю ли тему вы охватите проектом, ведь будут еще лекции, практические занятия?
Дзякуючы Вашым пытанням, я зразумела сваю стартавую памылку "охватить необъятное". Таму я памяняла мэту праекта.
Предложения:
1) поискать в учебной теме компетенции, значимые не только с учебных позиций, но и метапредметные, и личностные;
Асобасныя:
- усведамленне мовы як асноўнага сродку чалавечых зносін;
- успрыманне беларускай мовы як з'явы нацыянальнай культуры;
- разуменне таго, што ўменне правільна вылучаць галоўныя члены сказа, спалучаць іх у межах адной сінтаксічнай адзінкі з’яўляецца не толькі паказчыкам адукаванасці, але і паказчыкам індывідуальнай культуры чалавека
- уласцівасць да самаадзнакі на аснове назірання за ўласным маўленнем;
- жаданне навучыцца самаму карыстацца правіламі пабудовы сказа і навучыць гэтаму іншых.
Метапрадметныя:
Рэгулятыўныя ўніверсальныя вучэбныя дзеянні:
- вучыцца сумесна з выкладчыкам знаходзіць і фармуляваць вучэбную праблему.
Пазнавальныя ўніверсальныя вучэбныя дзеянні:
- выкарыстанне разнастайных спосабаў пошуку, збору, аналізу і апрацоўкі інфармацыі;
- уменне пераапрацоўваць атрыманую інфармацыю: назіраць і рабіць самастойныя вывады;
- фарміраванне ўмення планаваць, кантраляваць і ацэньваць вучэбныя дзеянні ў адпаведнасці з пастаўленай задачай і ўмовамі яе рэалізацыі;
- вызначаць найбольш эфектыўныя спосабы дасягнення выніку;
- асваенне разнастайных форм пазнавальнай і асобаснай рэфлексіі;
Камунікатыўныя ўніверсальныя вучэбныя дзеянні:
- уменне слухаць і чуць маўленне іншых удзельнікаў праекта;
- уменне сумесна дамаўляцца пра правілы зносін і паводзін у групе і прытрымлівацца іх;
- вучыцца выконвацьразнастайныя ролі ў групе (лідара, выканаўцы, крытыка).
Прадметныя:
– ведаць: структурныя адзінкі простага сказа; спосабы і сродкі выражэння галоўных членаў сказа.
– умець характарызаваць: галоўныя члены сказа і вызначаць асаблівасці іх функцыянавання і ўжывання ў параўнанні з рускай (англійскай) мовай;
– валодаць навыкамі: вылучэння са сказа дзейніка і выказніка; поўнага сінтаксічнага разбору простага сказа; валодання вуснай і пісьмовай формамі літаратурнай мовы; карыстацца моўнымі сродкамі беларускай мовы ў практычнай дзейнасці.
2) для значимых профессиональных компетенций выделить исследовательскую составляющую, чтобы максимизировать исследовательную значимость проекта.
Планую дадаць словы В.А. Сухамлинскага, пра тое, што майстрам педагагічнай працы можа стать толькі сапраўдны даследчык.
Замечание:
название темы напоминает название книги, в которой излагается материал.
Памяняла на "Проста пра галоўнае!"
Еще один вопрос: каким может быть, по вашему мнению, конечный продукт по итогам работы студентов в проекте? [/i]
Акрамя стварэння разнастайных прэзентацый, планую стварыць і размясціць на сайце "Лінгвістычныя казкі пра галоўнае".
Дзякуй Вам, Ніна Пятроўна! Без Вашых заўваг я заблукала б у вялікім моры СІНТАКСІСУ!
[/size][/size][/color]